Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы,
Ўдоль вуліцы, ў дзяўчынскі двор,
Дзяўчынкі двор на сем акон.
— Добры вечар, дзяўчыначка!
Ці спіш, ляжыш, спачываеш?
Спявайце, братцы, спявайце!
Калі ты спіш, устань з ложку.
Спявайце, братцы, спявайце!
Устань з ложку, абуй ножку.
Спявайце, братцы, спявайце!
Прычашыся гладзюсенька.

Сядзь за вакном на ўсход сонца.
Спявайце, братцы, спявайце!
Проці акна зялёны сад.
Спявайце, братцы, спявайце!
А ў тым садзе-вінаградзе.
Спявайце, братцы, спявайце!
Кветкі цвітуць, расцвітаюць.

Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы,
Спявайце, братцы, спявайце!
Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы,
Спявайце, братцы, спявайце!
Ідзём-пайдзем ўдоль вуліцы,
Спявайце, братцы, спявайце!