Апошняе жаданне

Яшчэ не ацэнена

З. Я.

Без цябе, што пры полі дубок
Ці у небе самотны птах –
Асірочаны слых і зрок,
Ненатолены сум і жах…

Мо таму у кашмарных снах
Я губляю у цемры твой след,
Мо таму сцерагу па начах
Твой начны летуценны свет.

Толькі болей пакутлівых сноў
Я баюся, што буры набег
Ірване маё сэрца ізноў
Ў неадольнай далі ад цябе.

Там, дзе стогнуць чужыя вятры,
Дзе бядуюць чужыя лясы, –
Без вачэй, што ад сумнай зары,
Без агорклай ад гора слязы…

Я не многа прашу у жыцця,
Хай дазволіць мне лёсу рака
Адысці у быццё небыцця
На тваіх спрацаваных руках…