Кіпарыс і Камелія
Вабіць поўдзень цеплынёю,
Сонечнымі днямі,
Першазданнасцю сваёю,
Сінімі гарамі,
Аб якія б*ецца мора
Хвалямі крутымі
І ныраюць з неба зоры
Ў цёмныя глыбіні.
І дэльфіны чарадою
Коцяцца па моры,
З неба сонца залатое
Аблівае горы
Светам ціхім і пяшчотным
Стрэлы-кіпарысы
І камелій цвет дрымотны,
Жоўтыя нарцысы.
Вабіць поўдзень цеплынёю,
Хараством прыроды
І магчымасцю сваёю