Бываюць сустрэчы... Такія сустрэчы!..

Яшчэ не ацэнена

Бываюць сустрэчы... Такія сустрэчы!
Вясновыя ветры ўстрывожаць снягі,
Наладзіць сустрэчу запознены вечар,
Запознены вечар — востраў тугі.

Бываюць сустрэчы! Такія сустрэчы...
Гарачыя рукі... Чаканы парыў.
I зорысты вечар, і вочы, як вечнасць,
Шчаслівая вечнасць шчаслівай пары.

Зноў будуць сустрэчы, будуць сустрэчы!
Растануць, сплывуць успамінам снягі!
Нязведаны вечар, запознены вечар,
Вечар кахання — востраў тугі.

Іншыя вершы аўтара