Эрас і Псіхея

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Я хацеў бы зірнуць ў твае вочы,
Там тайніцу душы адчытаць,
І ў трывожнай жыццёвай паўночы,
Я хацеў бы ў іх праўды шукаць...

Разгарнуць твае чорныя косы,
Цалаваць а паўночнай цішы,
На твар вызваць слязістыя росы,
Аддзяліці твой дух ад душы.

След іроніі з вусначкі сцерці,
Заглыбіцца да язні на дно, -
Для заблуднага свету умерці
І стварыці вяселле адно.

Не таі, не віляй – а прызнайся,
Што таёмна ты любіш мяне, -
А ці я… Ты мяне не пытайся:
Прада мной ты на яве і ў сне.

Дай душу мне тваю – больш не трэба,
Творчы дух ты народу аддай,
І тай жыйма абое для неба,
І сваім ты мяне называй.

Іншыя вершы аўтара