Гляджу на сонца вечаровае...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Гляджу на сонца вечаровае,
яно — як дзьмухавец на снезе
I хоць пейзаж той зачароўвае,
няма гармоніі...
Ты — недзе...
А ты ж была, як гэты іней,
што на бярозе —
на нявесце...
Світае вечар снегам сінім.
Няма гармоніі...
Ты — недзе...
А дзе?
I сам не разумею...
Іду адзін па санным следзе.
I снежны куст, нібы лілея.
Няма гармоніі...
Ты — недзе...

Іншыя вершы аўтара