Каханьне, дыханьне, пот трызьненьне, кроў...

Яшчэ не ацэнена

Каханьне, дыханьне, пот, трызьненьне, кроў,
І скуры са скурай салодкая стома,
Прызнаньне, жаданьне, зьнішчэньне Садома,
Каханьне, дыханьне, пот, трызьненьне, кроў.
Маўчаньне, растаньне, апошні крык грому,
Спатканьне, гучаньне неакрэсьленых слоў,
Каханьне, дыханьне, пот, трызьненьне, кроў,
І скуры са скурай салодкая стома.