Калі хто скажа, што ў каханні ён...

Яшчэ не ацэнена

Калі хто скажа,
што ў каханні ён
Усё спазнаў і вычарпаў дазвання, —
He верце.
Ён не знаў яшчэ кахання.
Ён яшчэ трапіць да яго ў палон,
I будзе плакаць над сабой былым,
I пракляне ўчарашняе бяссонне,
I здзівіцца,
што, можа, толькі сёння
Узнік кахання воблік перад ім.
Калі хто скажа,
што даўно
ані
Ужо няма ў каханні таямніцы, —
He верце.
І яму яшчэ прысніцца
Яно, як цуд нязнанай чысціні,
І ён,
як невядомыя дары,
Адшукваць будзе для прызнання словы,
Каб спаконвечнае адкрыць нанова,
I тайну тайн шчасліва паўтарыць,
I зразумець аднойчы,
што жыццё
Выло б пустым і вартым спачування,
Калі б на свеце не было кахання,
Дзе ўсё спрадвек — сакрэт і адкрыццё...