Красная ў пані ўрода

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

З "Варшаўскага зборніка"

Красная ў пані ўрода,
Харошая малода.
А ёй муж стар, нядуж. Ходзіма да хаты,
Што б вясёла пані было людзям забаўляці.
— Памагай, Божа, барада!
А дзе жонка малада?
Леж ціха на ліха, бо вельмі стагнаеш,
Весяліці маладу нам перашкаджаеш.
Колі хочаш стагнаці,
Выйдзі, стары, з хаты.
Дзеду, проч ід на ноч, барада сівая,
А будзь з намі твая жонка, будзе весялая.
У спакоі ўміраці
Будзеш, барадаты,
Сам, дзеду, на беду будзеш наракаці.
Мы за тваю душу будзем Бога прахаці.
З дзеда душа выходзіць.
Красна жонка прыходзіць:
— Здарова, удава, пазбыла старога,
Любі ж цяпер, маладая, мяне маладога.

Першая палова XVIII ст.