Лявоніха

Яшчэ не ацэнена

А Лявоніху Лявон палюбіў,
Лявонісе чаравічкі купіў;
Лявоніха, душа ласкавая,
Чаравічкамі палясківала.

Як я молада ў матулькі была,
Як вішэнька у садочку цвіла;
Цвіла, цвіла ды пацвітывала,
З малайцамі ды пагулівала.

Папалася злому духу — мужыку,
Ссушыў мяне, як лісцінку у духу, —
А чаму ж цябе пярун не забіў,
Як ты мяне маладую палюбіў.

Наехала повен двор казакоў,
Ўзялі, ўзялі майго мужа у палон.
Ой, не жаль мне, што яго узялі,
Толькі жалка, што не моцна звязалі.

Ой, не жаль мне, што яго узялі,
Толькі жалка, што не моцна звязалі.
Ён, паганец, уцячэць, уцячэць,
Мне галоўку натаўчэць, натаўчэць.

А Лявоніха не жонка была,
Не мытую мне кашулю дала, —
Не мытую, не качаную,
У суседа пазычаную.

Ай, Лявоніха, Лявоніха мая,
Несалёную капусту дала,
А Лявона дык і чорт не бярэць:
Несалёную капусту жарэць.