МАДОННА Ў ПАГОНАХ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Золак павіс на карунках фіранак.
Пахне блінамі і каваю ранак.
Мама шчыруе на кухні, спяшаецца:
Дзень запаліўся – сям' я прачынаецца.

Дзённік уважліва сынаў гартае,
Стужкі ў касічкі дачцэ заплятае,
Тату кашулю старанна прасуе
Белую. Надта ж да твару пасуе.

Ванна свабодна. Сняданак глынулі.
У яслі – дачушка, у школу – сынуля.
Мужу – ссабойку: на працы запара!
Цмок! Расквяціліся ўсмешкі на твары.

Жонку, матулю і працаўніцу
Форма чакае: пінжак і спадніца,
Гальштук, пілотка… Змяняніла пазіцыю:
Ў люстра глядзіць супрацоўнік міліцыі.
* * *
Б'юць абцасікі па асфальце.
На плячах далікатных – пагоны.
То не жонка ідзе, і не маці –
Капітан з абліччам мадонны.

Людзі, справы, праблемы, падзеі…
Не змаўкае жыццё ў правінцыі.
І нясе ў свет свае ідэі
Участковы інспектар міліцыі.

Зноў «гарачыя кропкі» наведае,
Каго трэба павучыць жыць.
Па-майстэрску сама расследуе
І разбоі, і крадзяжы.
На пярэднім фронце змагаецца.
Ёй участак дастаўся складаны!
Яна цяжкасцям усміхаецца.
Служыць справе шчыра, аддана.

Не змаўкае жыццё ў правінцыі!
Спраў мільёны – да забыцця!
Участковы інспектар міліцыі
Не прафесія – стыль жыцця!
* * *
Вечар павіс на карунках фіранак.
Дома сям'я ўжо. Спазняецца мама.
Тата вячэру даўно згатаваў,
Брацік дзве казкі сястры прачытаў.

Шчоўкнуў замок. Капітан на парозе.
Погляд ласкавы, а думкі ў знямозе.
Цяжкасці ўсе забываюцца дома.
Дзеці і муж разлагоджваюць стому.

Пыжыцца чайнік. Запахла гарбатка.
Сцерлася з твару трывогі пячатка...
Жонка й матуля! Будзь бласлаўлёна!
Сіл і цярпення, мадонна ў пагонах!