Мне зязюлечка куе

Яшчэ не ацэнена

Па матывах беларускіх народных песень

Мне зязюлечка куе-
Жыці прадракае,
А мой любанькі мяне
Зоўсім не кахае.

Ой, мая ж ты зязюлЯ.
Нагадай спатканне.
Маладая дзеўка я
І хачу кахання.

А зязюля ўсё куе
Жыці, не ўміраці.
Я ж - ад мілага хачу
Дзетак нараджаці.

Ну а птушачка мая
Зразумець не хоча-
Плачу, як успомню я
Васільковы вочы.

Ты кувай,зязюля зноў,
Дзе каханы дружа?!
Маю шмат ужо гадоў.
Ды не маю мужа.

Ой, зязюлечка мая,
Цябе вінавачу,
Што не маю шчасця я.
Нагадай іначай.

Не хачу я доўга жыць,
Адной векаваці,
Не магу яго забыць,
Сіл няма трываці.

Ды стамілася куваць
Птушачка сівая.
Мне нядоўга гараваць,
Бо ўжо старая...