Ну чаму? вясковыя замалёўкі

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ну чаму ты мяне не цалуеш?-
Кпіла баба старому свайму,-
Не абдымеш мяне, не мілуеш,
Пра каханне не кажаш чаму?

Я, як сонца вясной у акенца,
На цябе, мой сівенькі, гляжду,
Цэлы дзень у прыгожай сукенцы
І ў хустачцы новай хаджу.

Ну чаго ты так цяжка ўздыхаеш?
Не пасварышся нават з табой.
Мо Ганэфу яшчэ ўсё кахаеш?!
То чаму ж не жаніўся на ёй?!

Ты паслухай.паслухай,што Метак
Калі раніцай гоніць кароў,
Мне заўзята падміргвае гэтак!
Я так думаю - гэта любоў.

А Язэп,наш сусд, мяне ружай,
Прыгажуняй, сунічкай назваў.
-Быў жа п’яны Язэп гэты дужа!-
З абурэннем дзядуля сказаў,-

Ты ў новай сукенцы ўсё ходзіш,
Дзе.скажы.на вячэру яда?
Пра каханне размову заводзіш,
А ў гародзе стаіць лебяда!

- Ой, раўнуеш,- старая смяецца,
Абдымае старога свайго, -
Мой каханенькі, любае сэрца!
І цалуе, цалуе яго…