Падзялілі шлюбныя фоткі...

Яшчэ не ацэнена

Падзялілі шлюбныя фоткі.
Разабралі з паліцаў кнігі.
І два лёсы жыцця паводка
развяла, як увесну крыгі.

Мо змялела кахання рэчка,
мо заціхлі пачуццяў хвалі?
Ціхамірна, без сцэн і спрэчак
мы сям’ю напалам ламалі.

Раздзялілі пароўну крыўды
і збіраемся далей жыць…
Толькі сынавы смех, скажы мне,
Як мы будзем на двух дзяліць?