Паглядзі ў мой бок

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Паглядзі ў мой бок і згадзіся,
Што табе падабаюся трохі.
Ты ўцячы ад мяне не імкніся,
Я здалёк сэрцам чую ўсе крокі.

Ці ты думаў, што стаў непрыкметным?
Зноў, дурненькі, ты памыліўся,
Я заўжды чую пах твой адметны –
Ён аднойчы ўва мне захаваўся..

Твае вочы ўглыб пранікаюць,
Без падтрымкі хаваюць сумленне.
Ды на сэрцы таўро адціскаюць,
Затрымаўшы мяне на імгненне…

Паглядзі ў мой бок, я чакаю
Звестак-знакаў, бо невядомасць
Адзіноту на крок набліжае,
Памяншае тонкую повязь.