Пішу Вам з yahoo на tut.by...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Пішу Вам з yahoo на tut.by,
а ў сеціве страйкуе пошта,
не заўважаючы таго, што
Вам дасылаюць "баю-бай!"

Не я даўмеўся ўпершыню
складаць увечар калыханкі
і слаць іх удалечыню
на адрас да сваёй сяброўкі.

Вам адначасна шлю лісты
й званю па хатнім — не выходзіць,
і зноўку перайсці на "ты"
мне з Вамі нешта перашкодзіць.

Хтось адарваўся ад зямлі,
камусьці замінае праца,
і з Афрадытай разабрацца
няма калі.

Ды зноўку не засну ўначы,
Вам калыханку пеючы:
лісты Вам шлю, лісты-Вам-шлю-лі-
сты-Вам-шлю-лі... люлі... люлі...