Побач

Яшчэ не ацэнена

Неба зноў дажджом спадае,
Кроплямі табе спявае
Шчыра блаславенне.

Апускаецца на плечы
Пажаданнямі і шэпча
Цёплынёй струменя.

Аддае ўсё, не марудзіць,
Не трымае і не будзе
За цябе трымацца.

Неба самадастаткова.
Ты яго умыйся словам,
Каб наноў стварацца.

Тваім марам больш дасць моцы.
Калі шчыра, то бясконцы
Ад малітвы слодыч.

Неба побач ёсць заўсёды,
Неназойліва, бязмоўна…
Я заўсёды побач.