Снежная імпрэсія

Яшчэ не ацэнена

Ты куды мяне клiчаш,
паслухай? –
На дварэ нi машын нi людзей.
Завiруха мяце, завiруха...
Белы снег,
Белы цень,
Белы дзень.

Я іду за табой,
як сляпая,
Патрапляю ў замецены след.
Засыпае нас снег, засыпае.
Белы снег,
Белы след,
Белы свет.

Як паходня,
твой шаль ружавее
И вакол –
нi вачей, нi акон.
На зямлi –
я i ты,
i завея.
Белы снег,
Белы след,
Белы сон...