Сонца ў небе дзесь высока

Ваша адзнака: Нет (8 галасы)

Сонца ў небе дзесь высока
Ярка свеціць у зеніце.
Так твая любоў здалёку –
Свету промень у цямніцы,
У якую затачыла
Ты мяне адным паглядам.
А пасля…
Пасля ўтапіла
ўглыб вачэй –
Так мне і нада!
І я рады,што ў палоне
Чар тваіх,як у цямніцы.
Мне б яшчэ з тваіх далоней
Ды жывой вады напіцца.
Захмялець ад пацалунку
Тваіх губ з мядовым пахам.
З кратаў тых зрабіць карункі…
І ўзляцець адным узмахам
На крылах анёлаў кахання
Так высока,аж да сонца…
І любіць з цямна да рання,
І кахаць,кахаць бясконца,
І ў агні згарэць кахання…