*** Спеюць у прыцемках зоры...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Спеюць у прыцемках зоры.
Месяц дрыготка блішчыць.
Смехам срабрыстым азорыш
крылы збалелай душы.

Глянеш паглядам чароўным –
сэрца пазбавіш тугі…
Зорна-блішчастая роўнядзь
лучыць душы берагі.