Сярод святла паўсонных ліхтароў

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Сярод святла паўсонных ліхтароў,
Сярод шырокіх шэрых тратуараў,
Уздоўж працяглых вуліц і дамоў,
Звычайных крам і рэстаранаў-бараў,
Пад звыклы піск няспынных камароў,
Ішла прыгожых закаханых пара.

Павольна крочылі ён і яна.
Ён за руку трымаў яе з пяшчотай,
Ім сведкай – поўня сонная адна,
І зорная начная цішыня,
Якую не парушыць звыклым нотам…
Ім ліхтары зайздросцілі ўпотай.

Ён і яна зліліся з асяроддзем,
Бо ўжо як паўстагоддзя побач ходзяць.

Іншыя вершы аўтара