Цераз ночы без зорак

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Прыходзь да мяне, пакуль лёс у дарозе блукае.
Прасоўвайся ўпотай, каб змрок не пачуў тваіх рухаў.
Давай захлынёмся ад водару лёгкага мая,
Што лезе праз шчыліны ў вокны, закрытыя глуха.

Спі разам з вятрамі сярод безгалосых імшараў.
Хавайся за ценем сваім, каб ніхто не ўбачыў,
Што ты пуць трымаеш да нашых абуджаных мараў,
Ідзеш да мяне, абыходзячы ўсе няўдачы.

І толькі вясновыя промні табе дапамогуць
Знайсці тую сцежку, што цягнецца да майго дома.
Не ўздумай згубіцца ў дарозе, не ўздумай атухнуць.
Ідзі цераз ночы без зорак, куды – невядома.

(Галоўнае, каб сярод цемры і стогнаў адчаю,
Ты памятаў, што я цябе, як заўсёды, чакаю).

Іншыя вершы аўтара