Заламіў асінку хлопец

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Заламіў асінку хлопец,
Думаў — кралю прысушу.
А ў яе няма клапотаў,
Точыць сэрца і душу.

Вусны спелыя, як вішні,
Бровы, нібы ўзмах крыла.
Ўсё аддаў бы, толькі б выйшла,
Толькі б голас падала.

Ах, як хлопец занядужаў,
Сеў ля плоту на траву
I ў цяжкой гаротнай думе
Звесіў сумна галаву.

Счырванела, як каліна
(Добра, што ня так відно!),
Падышла бліжэй дзяўчына,
Прашаптала ледзь чутно:

«Ладна, пацалую ўпотай,
Ты як сыч той не глядзі!
I ня грукайся ў вароты,
Мамку лепей не будзі!»