Вітаем Вас на сайце, якi прысвечаны беларускай лiрычнай паэзіі.
У нас Вы знойдзеце вершы пра каханне, якія былі напісаны беларускімі паэтамі
Калi Вы самі пішыце вершы пра каханне, пішыце ў зваротную сувязь - мы з радасцю размесцім Вашыя вершы на нашым сайце.
Захоўвайце каханне ў сваім сэрцы!
Вітаем Вас на сайце беларускай лiрычнай паэзіі
Рэйтынг аўтараў
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
|
Лепшыя вершы пра каханне
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.
Траўка шаўковая
Да вуснаў хінецца.
Дзе ж той хлапчынка,
Што зноў усміхнецца?
Шчыра бярозка
Зверху чаруе.
Дзе ж тое сэрца,
Што пашкадуе?
Дзе ж тыя вочы,
Што разумеюць?
Дзе ж тыя ночы,
Што й сёння грэюць?
Чаму ж ты, мая радасць,
не прыйшла
на нашу развітальную сустрэчу?
Мо восень сцежку лісцем замяла
і змрокам сум
накінула на плечы?
А ён палаў – чакальны наш касцёр,
галінкі перасохлыя гарэлі.
Я да кастра туліў сваю далонь,
каб мае рукі
і цябе сагрэлі.
Касцёр датлеў,
і зрэшты ён патух .
На неба высыпалі густа зоркі.
Навісла ноч.
І мы з агнём удвух
азяблі
ад бязмоўнае гаворкі...
(запісана на час маіх
змаганьнеў з вірусам грыпу)
Каханьне не памірае.
Каханьне гарыць палымянна,
Зайздроснае дзівіць наўкольле,
Каханьне не памірае,
Нікуды не зьнікае ніколі.
І зноў яно кліча здалечы,
І абуджае ўночы -
Каханьне не памірае,
Яно навітаць цябе хоча.
Каханьне не памірае,
Аб гэтым шапчу я дзень-ночы:
Каханьне не памірае…
Яно навітаць цябе хоча.
18.03.19.
Першае каханьне – салодкая мара,
Спадзяваньняў маладосьці рай.
Усё вітае пад каханьня штандарам,
І толькі раніцою – бывай.
Усё назіралася ў ружовым сьвеце,
І словы каханьня ў першыню прамаўляў.
Ружовыя хмаркі прагнаў жыцьця вецер;
Занадта шмат я сябе разгубляў.
І з высновы жыцьцёвых вяршыняў,
Узіраюсь у маладосьці міраж,
Але бачу вакол адну пустыню:
Толькі брудны пыл і пустэча ўабсяж.
Шчырымі словамі сэрца раскрыю,
Хочацца выказаць усё, што магу.
Сёння цябе абдымала за шыю.
Сёння тваю цалавала шчаку.
Вуснамі ў вусны... за рукі трымала...
Ці адчуваў ты, якое цяпло?
Колькі разоў я цябе сустракала!
Колькі разоў развітанне было...
Шмат чаго мае ў жыцці свае межы,
Кропку, канец, завяршэнне і ... ўсё.
Толькі я веру душой па-ранейшаму
У нашае шчасце і ў наша жыццё!
Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам...
Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам,
Там спакой і цішыня.
Паляцяць за намі птахі,
Наша лепшая радня.
Паляцяць за намі дрэвы,
Нашы сёстры і браты.
Паплывуць за намі рэкі,
Разбурыўшы ўсе масты.
Там няма згрызот і страху,
I ні фальшу, ні маны.
Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам,
Пойдзем, любая, адны.
— Што такое? Божа мілы! —
Нехта крыкне за спіной.
Пойдзем, пойдзем.
Мы зрабілі,
Што маглі зрабіць з табой.
Адкрыйся, сэрца, у апошні раз,
Даволі адкрывацца ўсім вятрам,
Праходзіць надакучыла мне праз
Агонь, ваду і тоўшчу медных брам.
Адкрыйся, сэрца, дай мне зразумець,
Хто вораг, а хто самы лепшы друг.
І хто са мной, пакуль на прызбе смерць
Не завяршыла свой няўмольны круг.
Адкрыйся, сэрца, і не спакушай
Мяне на новы малады парыў.
Баіцца растрывожыцца душа
Адной нагой ступіўшы на абрыў.
Я кахаю цябе, зберагаю
У душы маёй ясны твой след...
Абажаю цябе і жадаю
Падарыць табе цэлы сусвет!
Я кахаю цябе, успамінаю
Кожны дзень, якім поўніўся ты.
Я цалую цябе, абдымаю,
У тваё сэрца будую масты!
Я жадаю цябе, усцяж жадаю
Будаваць з табой шлях свой зямны.
Давяраю табе, давяраю,
Родны мой, усё жыццё маё - ты!
Я чакаю цябе, так чакаю!
Кожны момант і дзень, шмат гадоў...
Сустракаю цябе, сустракаю
Ля далёкіх святых берагоў.
Косы вярба мые ў рэчцы над вадою...
Косы вярба мые ў рэчцы над вадою,
Маё сэрца ные, мілы, за табою.
Я з табою, любы, гора не страшылася,
Без цябе слязамі горкімі умылася.
На вярбе салоўка весела спявае,
А зязюля шэрая жалабна кувае.
Ой, зязюля шэрая, перастань куваці,
Хопіць майму сэрцайку жалю надаваці.
Ты, салоўка-пташачка, хораша спяваеш,
Але ж майму сэрцайку жалю прыбаўляеш.
Не вярнуць кахання мне майго былога,
Бо зямля ўжо пухам для майго мілога.
Не аддай мяне другому,
Зберажы,
Каб пасля жыццёвай стомы
На мяжы
Не адзін ты быў аднойчы –
Хоць заплач.
Скажаш мне, зірнуўшы ў вочы:
“Ты прабач
І даруй мне ўсё дурное,
Тую злосць,
Добра, што ізноў са мною
Маладосць”.
Маладзее пасля грому
Ўраз зямля…
Не аддай мяне другому
І…пасля.