“Адкінь усякія сумненні! –
Сказалі мне. – Ён толькі твой!”
І рэк змянілася цячэнне,
І боль, і радасць, і натхненне, –
Не ведаю я, што са мной.
Адкіну валасы ў прычосцы
І хваляй па плячах пушчу…
Так, значыць, сумнявацца досыць?
Цяпер жа ён хай перапросіць,
Каб зноў мяне сваёй пачуць.