Уладзімір Дубоўка

Пяе дзяўчына над ракою

Ваша адзнака: Нет (23 галасоў)

Пяе дзяўчына над ракою,
Над Прыпяццю-ракой пяе.
Няма на сэрцы супакою —
Яго і песня не дае...

Лятуць, плывуць, знікаюць гукі
У глыбіні, у вышыні.
А смутак горкае разлукі
Не перапаляць і агні.

Дзяўчына песняй разганяе
Свой цяжкі смутак над ракой.
А ён ляціць, а ён лунае
На крыллі крачак па-над ёй:

Павей, павей, буйны ветру,
Над калінай лесавой.

Кармазынам асмужаны

Ваша адзнака: Нет (23 галасоў)

Ведаеш добра: ты вельмі прыгожая,
вусны твае кармазынам асмужаны.
Вочы ненацкам жыццё ўстрывожылі
і агарнулі сукрыстасцю кужалю.

Чуў ды не верыў — спатканне на ростані.
Што ж, будзе сумная песня, мінорная.
Наша каханне звычайнае, простае, —
хоць незвычайнай тугой і агорнута.

Лёс табе даў пекнату чараўнічую,
дасць ён, напэўна, і шчасце вялікае.

Дарагая… Каханая…

Ваша адзнака: Нет (27 галасы)

Дарагая… каханая… залатая…
Ці ты чуеш, як цяжка мне?
Можа косы твае расплятаюць
там далёка, далёка дзесь…

Не магу расказаць я пра тое,
што ля сэрца і ў сэрцы маім.
Я не знаю даўно супакою,
а ці варта каго маліць?

У адчаі сцюдзёным сціскаю,
ашчаперыўшы рукамі, чало.
Твая постаць маўклівая такая,
быццам вусны працяў замок.

Як лісты вераснёвыя, ўпрочкі
разлятаюцца думкі мае.

Калі вусны шапталі

Ваша адзнака: Нет (12 галасы)

Калі вусны шапталі – не трэба! –
дык у вачах свяцілася – любы, імкніся…
І ў вачах было вечна палкае мора і неба:
у нязмерных глыбінях нязмерныя высі.

А калі паспляталіся сцені,
зоры ў небе і моры вянком завіліся.
Над зямлёю тады летуценні жылі ў летуценнях:
у нязмерных глыбінях нязмерныя высі.

І ў той час, што не знае падобных,
ў захапленні і месяц на хмарах спыніўся.

Ты руку сваю забінтавала...

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Ты руку сваю забінтавала,
маладая… як цябе і клікаць?
Маё сэрца рвецца на кавалкі
і сціскаецца тугой вялікай.

Вусны пацалую шчыра, моцна,
прытуліся… Хай гавораць людзі:
словы іх, як палыновы воцат,
звінавацяць і мяне у блудзе.

Ці ж я буду скардзіцца на крыўду:
у душы паэта – чорт зламае карак.
Плач душою, а часіны прыйдуць,
слёзы завіюцца у каралі…

Ты руку сваю забінтавала,

…І гінулі яны за косы Клеапатры...

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

…І гінулі яны за косы Клеапатры,
за вочы тыя, што не сняцца нават.
Да ног прыносілі, -
а неслі ўпарта, -
жыццё, свой лёс і славу…

…І гінулі яны у хваляванні лавы,
якую слаў, радзіў Везувій.
Апошні раз на мармуровых лавах
лавілі вуснаў лоскат, цень надзеі.
Затым з Пампеяй казкаю заснулі…

…І гінулі яны штодзённа і штогодна,
за ласкі шчырыя, хвілінныя, за ласкі…