Ты паехаў на лепшае свята жыцця.
Ды здараюцца ў ім і такія фінты:
За шчаслівым пачаткам - сумны працяг.
Абрываецца нешта ў душы. А затым…
І хаця там знайшлі табе цёплы куток,
ды пітво не бярэ, не смакуе пірог,
І зусім не кранаюць ні жарты ні смех –
з жыцця твайго сышоў чалавек…
Здолеў ты да канца дасядзець за сталом
ды не здолеў забыць, што хацеў бы забыць.
Быццам бы ў віры твае думкі нясло,