Ісh weiss nicht, was soll es bedeuten,
Das ich so traurig bin.
Heinrich Heine*
Ёсць месца такое ў лесе,
з ім можа зраўняцца рай.
Там, на Палессі
жыве мая Лёрэляй.
Як тая казуля
між сініх азёр,
у зрэбнай кашулі —
палескі узор.
Як нас разлучыла ліха —
таму ужо колькі год,
над Прыпяцяй плаўнаю, ціхай
гарыць задуменны заход.
Гадаючы ўсё аб нечым,