Твой пакойчык, прытульны, спакойны і белы,
пахне цёплай пяшчотай нетрывожаных дзён.
Нібы жнівеньскі сад, духам яблыкаў спелых,
пахам моцных антонавак радуе ён.
Каля люстра — падручнік англійскае мовы,
пара сшыткаў і некалькі строгіх тамоў:
гэта ўсё так прывычна і кожны раз нова,
як чарнявая шапка тваіх валасоў.
У цябе светлы розум і моцнае сэрца.