Васіль Рагаўцоў

***Як бліскавіца ў цемрыве...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Як бліскавіца ў цемрыве –
ты незвычайная
у аднастайна-роспачным жыцці.
Смяешся ты,
калі душа ў адчаі,
тужліва-светла плачаш –
з радасці...

***Цыганскі дождж...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Цыганскі дождж.
Шчымлівы пах
п’янлівых красак, зёлак.
Як аблачынку, на руках
нясу цябе, вясёлую.

Плыве чаўнок маладзіка,
у ім князёўна-зорка.
І чуе сонная рака:
зайграў гулліва
золак.

*** Спеюць у прыцемках зоры...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Спеюць у прыцемках зоры.
Месяц дрыготка блішчыць.
Смехам срабрыстым азорыш
крылы збалелай душы.

Глянеш паглядам чароўным –
сэрца пазбавіш тугі…
Зорна-блішчастая роўнядзь
лучыць душы берагі.

Акраверш

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Над зямлёю неба просінь.
Астываюць, меркнуць росы.
Ты паглядам мілым просіш:
«Ах, хутчэй, хутчэй бы восень!..»
Шчодры водар думных сосен…
Ах, хутчэй, хутчэй бы восень…

Акраверш

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Над зямлёю неба просінь.
Астываюць, меркнуць росы.
Ты паглядам мілым просіш:
«Ах, хутчэй, хутчэй бы восень!..»
Шчодры водар думных сосен…
Ах, хутчэй, хутчэй бы восень…

Дыптых

Яшчэ не ацэнена

ДЫПТЫХ

І

Пагавары са мною
моваю
нястомных птахаў,
якія вяртаюцца ў гняздоўі,
дураслівага ветрыку,
што кудлаціць пасмачкі валасоў,
усхліпаў хваляў,
якія цалуюць бераг...
І толькі прашу аднаго:
не гавары са мною
мовай
маўчання.

ІІ

А ты
пагавары са мною
на мове маўчання:
іскрыстым бляскам вачэй,
зырчэйшым за самыя яркія зоркі,
няўрымслівым полымем вуснаў,
гарачэйшым за сонца,