Я часта цябе падвозіў
I цалаваў у вочы.
Стаялі асеннія дні і
Ночы.
Ноччу ты мне шаптала,
Што гэтак заўсёды будзе.
Зайздросцілі нам нямала
Людзі.
Аднойчы ты мне сказала,
Што бачыла недзе сяброўка,
Як іншая пацалавала
Вусны мае,
Чартоўка.
Я моўчкі стаяў і слухаў
Не адказаў нічога.
А потым я развярнуўся,
Паехаў сваёй
Дарогай.
На твары тваім слёзы,
У каве маёй промні.