Цяпло ўспомніў рук тваіх,
Адчуў вачэй святло.
Калісь дзялілі на дваіх
Усё, што ў нас было.
І час настаў, дабро і зло
Адзін я ў свет панёс,
Цябе са мною не было:
Такі нам выпаў лёс.
Мы ўсё дзялілі папалам.
Цяжар ліхіх хвілін
Табе ніколі не аддам,
Нясу яго адзін.
Галоўная » Станіслаў Шушкевіч