Дзмітрый Куратнік

А.Б.

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Няхай прынята гаварыць, што tempus curat,
І ўсё мінае непазбежна ў жыцці.
Але цябе наўрад ці колісь я забуду,
Мне для таго трэба ў вечнасць адысці

На гэтым свеце мне няма супакаення,
Твой мілы вобраз пастаянна прада мной.
Ён надае мне вялізарнае натхненне,
І адначасна мне нясе нясцерпны боль.

Толькі цяпер я ўсвядоміў канчаткова,
Што няма шчасця на гэтай грэшнай зямлі.

Здань

Яшчэ не ацэнена

Ноч настае. Стаю каля вакна,
Кудысь удалечу утаропліваю погляд.
I там ў змярканні ізноў мроіцца яна,
I я прад ёй, пакорны і знямоглы.

Хачу сказаць папросту ёй: «Кахаю».
Але быццам трымае мяне д’ябальская сіла.
Хвіліны доўгія у мауклівасці мінаюць,
I нават ноч ужо пра нас зусім забыла.

Як часам цяжка выразіць нам адчуванні,
Якія маем ў глыбіні сваёй душы,
Што ў сабе таіць адно толькі жаданне –

Элегія

Яшчэ не ацэнена

Ці мог калісьці ў жыцці я спадзявацца,
Што доля нас аднойчы вымусіць спаткацца.
I шчасце велічная мне адчуць удасца,
З якім нічога ня ў стане параўнацца.

Вялізнае натхненне ў мяне ты ўдыхнула,
Шырокія прасторы прада мною разгарнула.
Раптоўна вочы так спагадліва зірнулі,
I ў душы маёй ўсё перавярнулі.

Але гэта было толькі імгненне.
Дзіуны міраж, што растварыўся з новым днём.

Нас раздзяліла велізарная сцяна

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Нас раздзяліла велізарная сцяна,
Якую я не маю сіл перасягнуць.
Усё больш далёкай ты становішся штодня,
Мяне ж збівае з ног віхура-каламуць.

I прыгнятае горкае усведамленне,
Што нам ніколі не удасца больш спаткацца.
Усе мае высілкі сканчаюцца дарэмна,
I не магу цябе прымусіць я застацца.

У нас с табою вельмі розныя сцяжыны,
Яны наўрад ці недзе змогуць перасекчысь.

Наша сустрэча апынулась вокамгненнай

Яшчэ не ацэнена

Наша сустрэча апынулась вокамгненной,
Амаль нічога не паспелі мы сказаць.
Час для расстаня надыходзіць непазбежна,
Няма куды яго далей нам аддаляць.

У тваіх вачах чытаю я суровы вырак,
Які абодвум нам прыходзіцца прыняць.
I нават моцы усіх маіх пачуццяў шчырых
Ня хопіць каб нешта істотна памяняць.

Я пра цябе амаль нічога не пазнаў,
Ты для мяне адна суцэльная загадка.