Анатоль Вялюгін

Вечар

Яшчэ не ацэнена

Улёгся пыл на вуліцы.
Туман да рэчкі туліцца.
Не плач
У самоце,
Дзяркач,
На балоце.

На прызбе зоркай блізкаю
Цыгарка ў цемры бліскае.
Здалёк
Нечакана —
Хрусь! — крок
Ля паркана.

— Куды ідзеш, Наталачка?
— У агарод, Міхалачка.—
— Па што?—
— Па цыбулю.—
— Пастой, Пацалую.

Абняўшыся,
За весніцы
Ідуць пад вартай месяца
Ў расу
Па ажыны,
Дзе сум
Дзеркачыны.

У чмяліным лузе

Яшчэ не ацэнена

Ой мурожна ды росна
ля быстрай вады.
Закасі мае вёсны,
касец малады...

Перапёлцы жалосна
і чуюць лугі:
— Закасі мае вёсны,
касец дарагі.

Я сцяблінкай гатова
упасці ў пракос,
каб ты сніў мае бровы
і полымя кос.

Я сцяблінкай гатова
упасці ў пракос...

Нёманская рута

Яшчэ не ацэнена

I чаму імкнецца Нёман, быццам утрапёны,
да бурштынных дзён пад крыллі,
чаек белых крыллі?..
Нашы хлопцы-плытагоны,
помню, гаварылі:
— У Літве, на ўзлессях весніх,
на крутых абрывах
зарунела рана рута каля кожнай хаты,
і прыгожыя — над

Бярозавік

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

Зялёны дым: услед узнятай слонцы
Арэшнік пылу воблака атрос.
Нiбы ў палац, сюды заходзiць сонца –
У мокрым лесе светла ад бяроз.
Вартуе глуш сарока-белабока,
І з непазбыўнай прагаю глядзіш:
Шурпаты ствол надрэзаны глыбока,
Са звонам кропля падае ў гладыш.
Да латака мурашкі і пралескі
З усіх прагалін збегліся на пах.
Бярозавікам пахнуць пералескі,
Блакіт і пена на ружовых пнях.