Галіна Каржанеўская

Я студняй перасохлаю была...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Я студняй перасохлаю была,
Глыбокаю,
а значыць — поўнай тла.
Высочвала вачніцамі пустымі
Маланкі, і —
падманутая імі —
Я толькі існавала,
не жыла.

Што каханы сто разоў...

Яшчэ не ацэнена

Зязюлька манюка,
Салавей праўдзівы.
З народнай песні

Што каханы сто разоў
Пацалуе,
Накувала, напляла —
Не дарую.
Што любіцьме сто гадоў
Мяне мілы —
Неяк ранкам залатым
Наманіла.