Не кранай струн чуллівых маёй ты душы,
Калі ў сэрцы не маеш кахання,
І пачуццяў ранімых не варушы,
Калі цягі не маеш, жадання.
Не гуляй ты з пачуццямі, шчыра прашу,
Не іграй з сэрцам ты закаханым,
Калі з кожным імгненнем табою дышу,
Калі сэрцам табе я адданы.
Проста лепей скажы, што мне варта зрабіць,
Каб увагі тваёй мне дабіцца?
Каб пачуцці твае разварушыць,