Нясмелы дотык да струны. Ваганне…
І праз імгненне созгук. Як забыць?
Ты навучыўся разумець маі жаданні,
Ты навучыў мяне бязважка жыць.
Цяпер не летуценнік я. Рэальна
Праз вокны бачу твой я ценярыс.
І зноў чакаю дотыка аддана,
Как захапіцца. І пра ўсё забыць.
Мы загучалі так неверагодна,
Што нават людзі вочы ўзнялі,
Каб заўважыць нашае каханне,
На небакрай каб з намі ўзысці.