Жанна Усцінава

НА МЯЖЫ МІЖ КАХАННЕМ І ШЧАСЦЕМ

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

На мяжы між каханнем і шчасцем
пелясткуе акветнены ўчастак -
тут пяшчоткі, ласкоткі, казыткі,
абдымонкі і неразлучыткі,
нестамляльныя мілавастры
дыванком пунсавеюць прыўкрасным,
даўкім водарам ноч напоена
смачнавуснай буйной цалавоніі…

Ты з іроніяй, прыкрай воку,
як заўжды, пазіраеш звысоку
на маё нараджонае раніцай
слова новае у батаніцы.

Я табе не клянуся

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я табе не клянуся ў каханні
вечным,
бо не муза і не тубылка
з Парнасу.
Я з пачуццем зямным, надзвыча′й
чалавечым,
паэтычна пляту косы з’явам
сучасным.
Маляўніча ўзбухторваю хвалі
рэаляў,
і стаю, і гляджу - у вачах спеліцца
гонар.
Я цябе ўсё жыццё, быццам пазл
збіраю,
адшчыка′ю штодня з пачуцця
гронак.
Не шпурляй зерне крыўд над маім
“нявечным”,
і няхай табе будзе мізэрнаю
ўсцехай,

Я залюляла твой спакой

Яшчэ не ацэнена

Я залюляла твой спакой
пяшчотнаю рукою.
У закалыханасці маёй
табе так смачна мроіць.
Бязмежны шырыцца намер -
супасць у адзінстве блізкім.
Я для цябе Сусвет цяпер,
другая рэчаіснасць.
І толькі ноч павек кране -
табе адзіна сніцца:
на мне, ува мне, вакол мяне
са мною побач…
збыцца.

А можа, каханне толькі

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

А можа… каханне толькі?

Ласкоча-казы΄ча Ліпень
далоняю далікатнай
стан тонкі, лагодны,
Ліпы,
квітнеючай каля хаты.

Удаль
разліваецца хваляй
яе паслухмяная згода.
Наўколле трымці΄ць –
адчувае
той згоды
чароўны водар.

Навошта
шукаць прычыну?
Флюідаў дзівосных токі,
прыроды закон –
магчыма.
А можа…
каханне толькі?