Адштурхніся смялей,
паляці ў нябёсы...
Шэры колер звычайна
прыкмета тугі.
Распляліся бярозы
шыкоўныя косы...
Даравання не будзе:
свой лёс не малі.
Сцісні нервы ў кулак,
кінь зноў позірк нясціплы
на вясны прыгажосць,
на квітнеючы мак,
на касцёр, на спатканне,
на профіль нязвыклы,
на адбіты ў люстэрку
мой срэбраны лак.
Галоўная » Уладзімір Тураў