Пад пурпурны тонкі вэлюм ноч схавала твар.
Апельсінавая поўня спее спакваля,
І аб ёй скуголіць сумны і стары ліхтар.
Ап’янелая ад стомы ціха спіць зямля.
Спяць і птушкі, і расліны, і чароды хмар,
І дзяўчына, што разбіла сэрца караля.
Толькі чэзне ад бяссоння малады ўладар;
Хоча ўзняцца ён на крылах мроі-матыля,
Каб нанова акунуцца ў чарадзейны вар.