Анатоль Вярцінскі

Жаночая гордасць

Яшчэ не ацэнена

Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,
ёсць веліч вяршыні горнай.
I ёсць яшчэ адно з дзівос,
гэта — жаночая гордасць.

Яна — не прыхамаць, не капрыз,
не д'ябальская забава.
Глянуць адчужана зверху ўніз —
святое жаночае права.

Ёсць нешта ў ёй ад гор і зор.
Ды ўсё-ткі зямны яшчэ болей
позірк яе, яе дакор —
аснова зямной любові.

Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,

Адна з прыкмет кахання

Яшчэ не ацэнена

Гэта прыкмета з прыкмет,
калі ўсё адзіна сведчыць:
табе належыць свет,
табе даравана вечнасць...

Гудзела, гуло ў маіх вушах...

Яшчэ не ацэнена
Гудзела, гуло ў маіх вушах.
Гудзела, гуло ва ўсім маім целе.
А з целам была заадно і душа —
суладна яны звінелі, гудзелі.
Як мора ў бераг,

Была узрушанасць парыва...

Ваша адзнака: Нет (79 галасы)

Была узрушанасць парыва,
была даверлівасць цяпла...
Любві магчымасць апаліла,
магчымасць шчасця апякла.
Гарэў, як пацалунак лёсу,
на нашых вуснах той апёк,
калі мы засыналі позна
і гас лясны наш аганёк.
Сны наплывалі, нібы хвалі,
за хваляй хваля — сон за сном.
Мы ў сне, шчаслівыя, ляталі...
Ды дзень стаіўся за акном.
I потым стукаў асцярожна,
сінеў цвяроза у акне.

Успамін былога вяскоўца

Яшчэ не ацэнена

У горадзе жыць — жыць зручна.
Кран павярнуў — і тут жа
вада ў цябе пад рукой.
А помніцца, як ад студні
нёс ты поўныя суды
вады сцюдзёнай, важкой.
Вада калыхалася ў вёдрах,
і ў двух тых люстрах водных
успыхвала святло,
плыло ўсё сяло.
Вёдры калыхаліся...
З другога краю сяла
дзяўчына, з якой кахаліся,
насустрач табе ішла.
Ішла па ваду і пела:
"Ой, сохне рута ў саду,

Пра месца ў жыцці, як дзеці...

Яшчэ не ацэнена

Пра месца ў жыцці, як дзеці,
гадаем, думаем, снім.
Месца маё ў свеце —
месца ў сэрцы тваім.

Пайшло яно...

Яшчэ не ацэнена

Пайшло яно —
незваротнае,
як час, як само жыццё.
Глядзім услед, гаротныя:
"Бывай, бывай, пачуццё!"
Думалі, што ты вечнае,
што нам любіць і любіць.
А выйшла так недарэчна,
што горай не можа быць.
Не ўспамінай нас ліхам!
А ў нашай памяці ты
самым светлым міфам
застанешся назаўжды.
Было ты кроўнае,
роднае,
і вось пакідаеш нас —
такое ж незваротнае,
як жыццё і час.

Гэта не так ужо і сумна...

Яшчэ не ацэнена

Гэта не так ужо і сумна
пакідаць жанчыну, калі
ведаеш, што вернецца судна
да яе берага, яе зямлі.
Калі ты знаеш: шляхі твае
зноў прывядуць цябе да яе.
Гэта не так ужо і сумна
пакідаць жанчыну, калі
кліча цябе баявая сурма,
цябе прыспешваюць: "Пайшлі!"
Калі абавязан пакінуць жанчыну.
Будзеш жывы —
сустрэнешся з ёй,
загінеш — перад ёй і Айчынай
ты выканаў абавязак свой.

Мною забыта нямала...

Яшчэ не ацэнена

Мною забыта нямала
сваіх і пачутых слоў,
а словы, што ты сказала,
чуюцца зноў і зноў:
"Як бы цябе я любіла,
як бы цябе берагла!
Што б для цябе ні зрабіла,
што б для цябе ні змагла!
Як бы пяшчотна гучала
мая да цябе любоў!
I як бы я маўчала,
калі б не хацеў ты слоў!
Як бы цябе я чакала!
Як бы шукала ва сне!
Як бы цябе сустракала,
калі б ты ішоў да мяне!
Голас твой, твае крокі

Свята

Яшчэ не ацэнена

Яго абвяшчалі не фанфары —
Гучалі прызнання нашага чары.
Святло выпраменьвалі не гірлянды —
Свяціліся ярка нашы пагляды.
Не медзь выбівала гулкія маршы —
Кроў біла ў грудзі і скроні нашы.
Не ленты і флагі палымнелі –
Гарэлі нашы губы ў хмелі.
Не літары ўспыхвалі агніста —
Было жывое наша адзінства.
Спраўлялі лепшае свята зямное
Нас двое...

Я фільм глядзеў...

Яшчэ не ацэнена

Я фільм глядзеў.
Там — Спартака распялі.
Распялі ноччу,
калі ў Рыме спалі.
Вісіць Спартак,
канае на крыжы.
А ўнізе, каля ног яго, жанчына
ўзіраецца ўтрапёнымі вачыма.
"Спартак, Спартак...
Хоць слова мне скажы!"
У роспачы хапаецца за ногі.
"Спартак, Спартак..."
У зале плачуць многія.
Ды і ў мяне самога ў горле ком,
і сам слязіну я змахнўў тайком...
Спартак, Спартак!

Мужчына. Жанчына. Чаканне...

Ваша адзнака: Нет (95 галасы)

Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.