Ужо не лічыць крокаў
паўночная прагулка.
Мы згубімся ў паўзмроку
зімовага завулка.
Пакуль завея ўвішна
нясецца па сцяжынках, —
у час бяззорнай цішы —
схавай мяне ў абдымках.
Нас прыціскае гмахам
калючай сцюжы ўлонне,
і я, як ліст ачахлы,
тулюся да далоні
тваёй.
Галоўная » Таццяна Сямірская
Таццяна Сямірская
Ужо не лічыць крокаў...
Меланхолія
Таполяў імклівым пухам,
аблокаў і сонца пажам
ад нас адляцела любасць —
ты нават і не заўважыў.
Ты нават не азірнуўся
на покліч яе надзорны;
ад нас адляцела любасць
пялёсткам іргі ружовым...
Калі сціхне шум машынны,
яна праслізне падманам
па люстрах нямых вітрынаў,
па мёртвай вадзе фантанаў.