Максiм Танк

Аvе Mаrіа

Яшчэ не ацэнена

Звон кафедральны кліча на Аvе.
З цесных завулкаў злева і справа
Гуртам манашкі ў чорным адзенні
Цягнуцца, быццам сумныя цені.
Тут і старыя, і маладыя, –
Аvе Mаrіа...

Я не звярнуў бы і ўвагі можа,
Ка не пабачыў між іх прыгожай
Стройнай манашкі, якая мае
Не больш, хіба, як семнаццаць маяў;
Чорныя вочы, бровы густыя, –
Аvе Mаrіа!

Нат пад жалобнай вопраткай чорнай

Што ж ты клічаш на вяселле?..

Яшчэ не ацэнена

Што ж ты клічаш на вяселле?
Ці жартуеш, ці не знаеш,
Што калі прыйду, дык буду
Не спускаць з цябе пагляду,
Калі песню хто зацягне,
Сцяўшы зубы, прамаўчу я.
Калі ў танцы цябе стрэчу,
Дык не выпушчу з абдымкаў.
Караваем пачастуеш –
Ён калом у горле стане.
А гарэлкі паднясеш мне –
Што ж, знай, вып’ю я за тое,
Каб твой вэлюм стаў як ночка
Беспрасветная такая,
У якой ты, заблудзіўшы,

Готыка "Святой Ганны"

Яшчэ не ацэнена

Загад пячаткай замацаваны -
Пярсцёнкам бiскупа самога,
Каб грахаводнiцу дзеўку Ганну
Аддаць на споведзь агню святога.

Агню за тое, што ўсiх чмурыла
Свяёй пякельнай прыгажосцю,
Аж мужыкi ўсе гублялi сiлу,
Гублялi розум ад грэшных млосцяў;

Што нат у варты, якая недзе
Яе злавiла ў часы купання,
Зацяла мову, i варта ледзьве
Суду змагла даць сваё дазнанне;

Завушнiцы

Яшчэ не ацэнена

О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканне;
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханні!
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я — упарты.
I каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцце —
Усё, што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.

Ня ведаючы..

Яшчэ не ацэнена

Ня ведаючы
Разбурала мне сэрца
Днём і ўначы
І зараз працягваеш.
А мне ўжо не баліць.

Ты бачыў яе...

Яшчэ не ацэнена

Ты бачыў яе
Вы проста прайшлі побач
І разыйшліся
Запіс крэйдай: “Кахаю”
Слёзы лёгка змываюць.

Адчуў нірвану...

Яшчэ не ацэнена

Адчуў нірвану
Учора зноў а трэцяй.
Здолеў вярнуцца
Навошта тая вечнасць
Мне, без твайго подыху.

Ты зноў прыйшоў?

Яшчэ не ацэнена

— Ты зноў прыйшоў?
— Прыйшоў прасіць,
Бо затрымаць цябе не смею:
Ці не змагла б ты замяніць
Прысуд смяротны на надзею?

Свавольнай была маладая суседка...

Яшчэ не ацэнена

Свавольнай была маладая суседка:
То чуб асмяе, то характар мой зганіць,
То інапку закіне ў крапіўнік ці ў кветкі,
То кіне антонаўкай неспадзявана.

Паскардзіцца думаў — засунула браму,
Не раз памірыцца хацеў з ёю шчыра.
Збіраўся пабіць, ды так крыкнула «мама»
Што ледзь пацалункамі я ўціхамірыў.

За тое, што я лішні круг...

Яшчэ не ацэнена

За тое, што я лішні круг
Правёў з яе сяброўкаю,
Не падала мне ў танцы рук,
Дамоў пайшла старонкаю.

Старонкаю, ды праз сады,
Я ж — нацянькі аселіцай,
Бо што, калі і сапраўды
Больш да мяне не вернецца?

У хату ўбегла, бачыць — я.
Праз слезы усміхаецца.
Ах, чараўніца ты мая!
Ах, веснавая раніца!

Сварка

Яшчэ не ацэнена

Ты не ўгаварвай лепш мяне!
Няма сягоння часу мне
Глядзець, як лёд рака ўзрывае,
А то вось раззлуюся я.
Яшчэ не жонка я твая, —
Шмат вёсен у запасе маю!
Ды невядома, што і як
Лепш апрануць у гэткі вечар.
А мне не трэба твой пінжак,
Сабе яго накінь на плечы!
А гразь якая!
I няма
Дзе абысці разоры, лужы.
Пусці! Я перайду сама,
Не клапаціся, мілы дружа!

Я спытаў чалавека...

Яшчэ не ацэнена

Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
- Что самае цяжкае
На гэтым свеце?

І ён адказаў:
- Прайсці праз вернасць.