Міхась Карцялёў.

Жаданьне.

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

п. О.
Жаданьне.

Не мае слоў, не мае цяму,
Ды й без’языкае яно,
Гэта кіпучае жаданьне
Рукі крануцеся тваёй

І прытуліцца моцна-моцна
Да стану гнуткага твайго,
І захлынуцца хваляй стогна,
Як вепр паранены - крывёй.

Яно без слоў, яно няўцямна,
Без’абаронна, нібы воск:
Жаданьне гэтага каханьня
З душы няўрымсьлівай маёй.
-03.09.20.

Каханьне не памірае...

Яшчэ не ацэнена

(запісана на час маіх
змаганьнеў з вірусам грыпу)

Каханьне не памірае.

Каханьне гарыць палымянна,
Зайздроснае дзівіць наўкольле,
Каханьне не памірае,
Нікуды не зьнікае ніколі.

І зноў яно кліча здалечы,
І абуджае ўночы -
Каханьне не памірае,
Яно навітаць цябе хоча.

Каханьне не памірае,
Аб гэтым шапчу я дзень-ночы:
Каханьне не памірае…
Яно навітаць цябе хоча.

Зажурылася аб клёне...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Зажурылася аб клёне
Вішня маладая,
Штосьці шэпча, штось гамоніць,
Штось аб ім жадае,

Апусьціла долу гольле,
Госьцем запрашае,
Шле пялёсткі зь ветрам клёну
Вішня веснавая.

Гэта доля ці нядоля,
Ці хлусьня такая,
Але ў дзеўках засталася
Вішня маладая…

Але ў дзеўках засталася
Вішня маладая…
-27.07.18.

Ірвуцца ў выш сосны...

Яшчэ не ацэнена

п. Н.С.
Ірвуцца ў выш сосны,
Згінаюцца лозы,
Крычаць сьвету хочуць -
Ты вельмі прыгожа!

Ты вельмі прыгожа! -
Ім маё ўторыць сэрца,
Ты вельмі прыгожа! -
Душа пеўнем б’ецца…

Што маў, з хараўства,
Уладарца нябесны
Табе адной даў
Ад найшчодрага сэрца,

Табе адной даў
Ад вялікай патрэбы:
У прыгажосьці лунаць,
Недасяжна на небе…
07.07.18.

Мабыць, я дужа ганарлівы...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

п. Н.С.
Мабыць, я дужа ганарлівы,
Хоць ганарыцца няма чым,
Мабыць стары я, немажлівы,
Каб крок зрабіць, вусны адкрыць,

Каб імя мовіць тваё зноўку,
Сказаць бясклопатна аб тым,
Што да каханьньня, да любові,
То тухне сэрца, то гарыць.

Яно - узьлёт нястрымным крылам,
Яно - атрута, горкій дым,
Мабыць, я быў бы ганарлівым,
Ды ганарыцца няма чым.
-17.03.18.

Шэрыя вочы.

Яшчэ не ацэнена

п. Н.С.
Шэрыя вочы.

Погляд кінеш, мільгне штосьці
Ў зрэнках воч - не зразумець…
Вочы, вочы, вашай мосьцю
Я жыву, дыхаю ледзь.

Вочы шэрыя бы могут
Валатуюць нада мной,
Засланяюць неба, зоркі,
Сны непраўдзяць і спакой.

Яны вабяць сьвятлом боскім
І чвартуе нібы кат,
Абыякавы, халодны,
Ад вачэй гэтых пагляд.

Спапяляе, з тла ўздымае,
Грудзі поўніць, крылы дзьме,
Гэта шэрань воч льняная -

Каб ля сэрца твайго быць.

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

п. Н.С.
Каб ля сэрца твайго быць.

Сэрца крохка, сэрца торгка
І няўрымсьліва яму
Ў закаханасьці, пяшчоце,
У згодзе сэрцу тваяму.

Не хлусіць яно, не мане,
Не блазнуе, не журбіць,
Яно кнігаўкай клікае,
Каб з табою побач быць.

Шчырасьць сэрцу не загуба,
Бо інакшвй нельга жыць,
Бо вядзе душа-галуба,
Каб ля сэрца твайго быць.
-28.10.17.

Каб ля сэрца твайго быць.

Яшчэ не ацэнена

п. Н.С.
Каб ля сэрца твайго быць.

Сэрца крохка, сэрца торгка
І няўрымсьліва яму
Ў закаханасьці, пяшчоце,
У згодзе сэрцу тваяму.

Не хлусіць яно, не мане,
Не блазнуе, не журбіць,
Яно кнігаўкай клікае,
Каб з табою побач быць.

Шчырасьць сэрцу не загуба,
Бо інакшвй нельга жыць,
Бо вядзе душа-галуба,
Каб ля сэрца твайго быць.
-28.10.17.

Ты не павінна прада мною...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

п. Н.С.
Ты не павінна прада мною,
Таму віна галодны юр,
Які жвіром пячэ і коліць,
Шкрабе самотную душу…

Ты не павінна прада мною,
Бо часу вынесен прысуд:
Ня быць старому з маладою,
Ня песьціць кволую красу…
-08.07.17.

Прага.

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Прага.

Трызьніць мая душа,
Сігаюць промнем думкі,
Але нанаў пачаць
Нельга што адгула.

Сумневу шэры воўкі
Грызуць яе, грызуць,
Каб болькі, енкі, войкі
Ўбачыць і пачуць.

Цвырчаць хвіліны роўна,
Гарэліцай-вадой,
Гады, птушкай чароўнай,
Лунаюць нада мной.

Адну прагу каханьня
Нясуць тыя гады:
Ляцелі на выданьне,
Ды селі ля журбы.
-06.07.17.

Адгукнісь

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

п. Н.С.
Адгукнісь!

Умомант бліснуць твае вочы
І памкнуцца зрэнкі ўшыр,
Адгукнуцца сэрца хоча,
Ды язык нема маўчыць.

Ад спакус вядуць маркоты
Да няўтула на душы,
Як набыцца лекам гожым,
Дзеўчыненька - адкажы?

Жыцьцё знае многа фарбаў,
Многа колераў у ім -
На чаканьні, на жаданьні,
Дзеўчыненька - адгукнісь!
-05.05.17.

Каханьне сэрцу не пакута...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Каханьне сэрцу не пакута,
Яно цяпло душы твае;
Калі душа, што льдом закута,
У тых заковах адтае,

Калі зь яе луской спадае,
Зьмяінай скураю паўзе,
Набыты бруд, які не маеш
Пры першародстве і мальстве,

Калі душа, наўсьлед каханьню,
Па ўсіх пачуцьцях у бубны б’е,
Калі яна не сабе прагне,
А камусь пяшчоты аддае…
-20.04.17.