Мой пацалунак паветраны
даляцеў да цябе ці знік?
Ён з маіх думак злеплены
і з цукру вуснаў маіх.
Ты захавай яго ў сэрцайку.
Калі не, адпусці хутчэй:
можа растаць у далоньках –
за твае няма гарачэй...
Не каханне гэта. Не можа быць!
Проста добрае пачуццё
паміж намі і нашымі душамі...
Проста дзіўнае вельмі жыццё!
Мой пацалунак паветраны
даляцеў да цябе ці не?
Ён з маіх думак злеплены...