Мікіта Прыходзька

Ці здолееш жыцьця...

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Ці здолееш жыцьця прайсьці шляхі,
Не страціўшы надзею пра каханьне?
Ці вытрываеш люду сьмех ліхі?
Забыўшы пра нясьмелае спатканьне.

Яно адно. Адзінае ў вас.
Ахвярай не павінна стаць употай,
Бо страціўшы - марнуеш,братка,час..
Заб’еш сябе надзеяй ды самотай.

Дык памятайце ж, людзі, назаўжды!
Каханьне не будуецца турботай,
Пачуцьці – правадыр сьвяты,
Напоўніць сэрцы нашыя пяшчотай...

Як прыемна ляжаць на сьвiтаньнi...

Ваша адзнака: Нет (19 галасы)

Як прыемна ляжаць на сьвiтаньнi,
Толькi зоркi на небе лунаюць.
Сьвежы ветры пяшчоцiць каленi,
Промнi сонца Зямлю асьвятляюць.

Сiвы месяц павольна зьнiкае..
Можа, зьнiкнуць з табою нарэшце?
Бо павольна жыцьцё прабягае,
Нiбы коннiк надзеi бязьмежнай.

Як цудоўна ляжаць на сьвiтаньнi,
Адчуваючы пах твайго цела.
Асалоду начнога спатканьня,
Частка сэрца майго звар'яцела..

Колькi дзён без цябе я сумую...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Колькi дзён без цябе я сумую,
Колькi доўгiх самотных начэй.
Мабыць час я марную ўпустую,
Не пабачыўшы гэтых вачэй.

Iх пабачыць адна мая мэта,
Бо яны саграваюць мяне.
Як жаўнера сiвая кабета,
Што чакае яго нiбы ў cьне.

Маё сэрца яе зноў шукае,
Цябе ўбачыць iмкнецца хутчэй,
Мне сустрэчы з табой не хапае,
Каб каханьня вагонь стаў ярчэй.

А пасьля мы ўзьнiмемся ў неба,

Надыходзiць гэта хьвiлiна...

Ваша адзнака: Нет (8 галасы)

Надыходзiць гэта хьвiлiна,
Незабыўны момант у жыцьцi.
I чароўная гэта гадзiна,
Назаўсёды яе зберажы.

Вось 17 табе дарагая,
Ты вялiкая ўжо ў мяне.
Я жадаю табе намаганьня,
Атрымаецца ўсё ў цябе!

Можа лёс i разлучыць нас потым,
Мабыць зорка каханьня ўпадзе..
Але ведай адно назаўсёды –
Будзе ўсё ў цябе як ў cьне.

Няхай зьдзейсьняцца ўсе твае мары,
I шчасьлiвым хай будзе жыцьцё.

Начны раманс

Ваша адзнака: Нет (21 голас)

Іду дамоў пад зорным небам,
Самотны месяц зiхацiць.
Спрабую зберагчы санэтам
Агонь каханьня, што кiпiць.

Жыве ў сэрцы твая постаць,
І твой пагляд, i бляск вачэй.
Губляю кожны раз прытомнасьць,
Калi адзiн cярод начэй.

У сьне я мару дакрануцца
Да тваiх вуснаў, мой анёл.
Гасподзь, не дай ты мне прачнуцца,
Каб зноў застацца без яе…

Твой вобраз, сонца, незабыўны.

Песьня

Ваша адзнака: Нет (10 галасы)

Гляжу на зоркi гэтай ноччу,
I мае думкi пра цябе...
Я ўспамiнаю твае вочы,
Iх прыгажосьць i белы сьвет.

Ты памятаеш, мой анёлак,
Гарачыню тых сьветлых дзён,
I твой шчасьлiвы, вольны позiрк,
Якi ня будзе больш са мной.

На жаль, звычайныя мы людзi.
Памылкi робiць кожны з нас,
Але што зробiш, калi зараз
Я не хачу цябе трымаць...

Мiнуе колькi доўгiх тыдняў,

Спатканьне

Яшчэ не ацэнена

Прайдуць гады, мінуюць тыднi
У жыцьцi сустрэну шмат людзей,
Але адзіны вобраз у сэрцы
Застанецца сярод падзей...

Адзіны ён, бо менавіта,
Толькі тады я жыць пачаў,
Сьвітаньне першае сустрэў я,
Каханьня мапу разгадаў.

Я памятаю ту хьвіліну,
Калі стаялі сярод зор,
А потым у нас з'явілісь крылы,
Й паляцелі на прастор.

Спатканьня першага пачуцьце,
Я пранясу сярод гады,