У сэрцы святло і вера.
Цёплы і лёгкі камень.
Ты - дзень.
У чэрапе толькі цемра
І нікога мяне апроч.
Я - ноч.
У сэрцы святло і вера.
Цёплы і лёгкі камень.
Ты - дзень.
У чэрапе толькі цемра
І нікога мяне апроч.
Я - ноч.
Ты ніколі не будзеш маім.
Я тваею не буду ніколі.
Мы разбілісь у пыл.
Мы згарэлі ў дым.
Мы напіліся досыць гарэлкі і болю.
Нам няможна ісці ў адзін бок.
Больш не знойдзем мы тую дарогу.
Мы спяшаліся жыць.
Мы спяшаліся піць,
Разбіваючы шкло аб сухую падлогу.
Намі бавіўся лёс як хацеў,
Даючы нам уяўную волю.
Не паспелі дапець,
Не паспелі ўзляцець...
Мы не ўбачымся болей бадай што ніколі
Мокра, цёмна, халодна.
Ёй неабходна
Бегчы.
Легчы б
Пад тое зорнае
Цяжкае неба горада.
Голадна.
Вялізнымі ашалелымі
З'есці яго вачыма.
Гэта немагчыма -
Быць да таго адурэлымі!
Уткніся яму ў плячо.
Дыхай вільготнымі змрокамі.
Чырвоными жаркімі
Шчокамі
Да сэрца яго
Прыхініся.
"Маўчы. Тры хвіліны засталася…"
І кропка.
Заслона.
І скончана.
Сэрца закрыла.
Схавалася.
Ужо перабольшана.
Буду размаўляць з табой вершамі.
Чыстымі. Першымі.
Белымі. Чорнымі.
Ніткамі залачонымі
Звязаны крэпка нябачна.
Лёсу шалёнаму, дзікаму, хітраму.
Шчыра, па-свойску ўдзячна.
Рыфмамі, песнямі, казкамі
Споўняцца думкі бягучыя.
Мяккія. Злыя. Пякучыя.
Пад каляровымі маскамі.
Палонным маім не будзеш давеку.
Як стомленаму чалавеку
Паклон,
Даешся мне цяжка.
Але не крыўдую. Не плачу.
Эмоцыі торбамі,
Радасць пакункамі
Табе дасылаю.
Пад левым рабром
У такт імю грукае.
Абдымаю думкамі.
Хадзі.
Засынай пад нябачным крылом.
Неба растяклося па палацях.
Намалюю зоркамі спакой.
Будзем сябраваць, ці толькі спаці...
Проста пазнаёмь мяне з сабой.
Побач, але нават не відаці,
Бо закрыўшысь ад усіх тугой,
Шчасце я баюся адшукаці...
Проста дай мне пасядзець з табой
Вершамі дзіцячымі кранаці
Буду, злуючысь усёй душой.
Войны, навальніцы і няшчасці...
Проста дай мне перажыць з табой
Ты ўзгадаеш мне свой сон,
Я адгукнусь гаворкай сціслай.
Абпаліш вершам, нібы іскрай,
Другім даб'еш наўздагон.
Сустрэўшы, не дасі далонь,
А зазірнеш ціхенька ў вочы,
Палае позірк, нібы ўночы
Нязгасны чортавы агонь.
Працверазей, прачнісь хутчэй!
А тое полымя вачэй
Ня тухне зноў... мауклівы дотык...
Я ж чалавек, а не наркотык!