Запознены пацалунак
Успаміны вярэдзяць сэрца,
Калі бачу я гэты завулак.
Паўстаюць тваіх воч азерцы,
Твой запознены пацалунак.
Аб ім марыла ў школе, тады,
Як на балі з табой танцавалі,
Ты ж прынёс мне яго праз гады,
Калі вусны чакаць перасталі.
Майго сэрца ужо не кранаў
Шэпт гарачы прызнання ў каханні.
Ты дзяўчат кожны вечар мяняў,
Ў снах ішоў да мяне на світанні.
У душы маёй холад завей,