Ты пайшоў - адразу пахаладнела.
Ты пайшоў - і хутка пасыпаў сьнег.
Я цябе на Сьвяты прасіла ў неба.
А нябёсы ўзьнялі мяне на сьмех.
Ты пайшоў - і сьвет пераблытаў фарбы.
Ты пайшоў - і, белы, ён пачарнеў.
Ты пайшоў. А мне засталася ганьба.
І мяне запляміў сусьвету гнеў.
Ты пайшоў упэўнена, па-англійску.
За плячмі - дарогі і шмат гадоў.
Ты пайшоў. Ды вера са мною, блізка: