Георгій Ліхтаровіч

Ручаёчак у лесе вірліва...

Яшчэ не ацэнена

Ручаёчак у лесе вірліва
Між каменняў улукаткі ходзіць
І звініць сам сабе гаварліва,
Быццам ім вадзянік карагодзіць.

Як юнак апантаны, спяшае
На спатканне да ціхае рэчкі
І такія ёй песні спявае,
Што ажно счырванелі парэчкі!

Лукавіна рачулкі… Гаёўнік…
Стромкі бераг у хвоях смалістых…
Даляцеў закаханы вандроўнік,
Затуліўся у хвалях празрыстых…

1997

Каліна

Яшчэ не ацэнена

Зрэдчас, у роспачы, калі
Мяне трывожаць успаміны,
Прыходжу ў думках да каліны –
Туды, дзе разам мы былі.

У бездань тыя дні сплылі,
Але ўсё клічуць наўздагонкі
Кахання вешчуны – рамонкі,
Што пад калінаю цвілі.

Кружляла сцежачка ў бары,
Якую помніць ты павінна.
Птушыны спеў гучаў няспынна.
Духмяна млелі чабары.

Як чырванела ў гушчары!..
Ды ў лес цягнулі не маліны,
А вусны спелыя дзяўчыны,

Мне не пазбыцца гэтага ніяк...

Яшчэ не ацэнена

Мне не пазбыцца гэтага ніяк –
Туга на сэрцы, ціск балючы ў скронях.
Душа – пакрыты шэранню лядзяк…
І ўсё жыццё, што наперакасяк,
Твой дотык развітальны на далонях
Трымаю, як на цвінтары жабрак.

Цячэ вада з нябёс бясконца...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Цячэ вада з нябёс бясконца,
Ілье, цурчыць на ўсе лады.
Майго чаўна старое донца
Таксама дадае вады.

Бездапаможна звяў мой ветразь,
Як перабітае крыло,
А я плыву туды, дзе летась
Каханне нашае жыло.

Да запаветнай мроі-мэты –
Святла прывабнага ў акне –
Вяслую, думкаю сагрэты,
Што твой агеньчык – для мяне.
Згубіў вясло – адным стырную,
І ўсё на стрыжані ракі.
А дождж бязлітасна лупцуе –

Вясковы накцюрн

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Скрыпень мяцёлкай пурпурна-ружовай
Хмаркі дазвання з нябёс пазмятаў.
Ветрык прыснуў, і мядзянай абновай
Велічна месяц над лесам паўстаў.

За даляглядам заранка згарае.
Любая, ты не спяшайся дамоў –
Хутка накцюрн адмысловы зайграе
Струнны тутэйшы квартэт цвыркуноў.

Прывідна льецца святло надвячорка.
Ціша такая, што думкі чуваць!
З неба зірнула цікаўная зорка,
Каб да світанку цяпер цікаваць.

Лес галее, як балясы...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Лес галее, як балясы,
Але ўзлесачак вясновы
Пасцяліў свае паласы –
Маладой вясны абновы.

Мо лясун, на плёткі ласы,
Звабіў нас на тыя ўзлескі,
Дзе сарокі точаць лясы,
Быццам нехта трушчыць трэскі.

Пэўна, здзейсніліся казкі –
Мне, прынамсі, так здалося.
Цеплынёй пяшчотнай ласкі
Ўвесну лета пачалося.

Свенціць бусел паднябессе…
Далібог! Усё збылося!
Балазе зязюля ў лесе
Зноў клапоціцца аб лёсе!..